1
2
3
4
5
6
7
8
9
Белорусский рубль к тенге
Галоўная / Аб прадпрыемстве

Аб прадпрыемстве

Гісторыя Полацкага хлебазавода пачынаецца з 1933 года. Прадукцыйнасць завода складала 30 тон хлебабулачных вырабаў за суткі.

У час Вялікай Айчыннай вайны у 1941-1945 г.г. завод быў цалкам разбураны.

Аднаўленне завода пачалося адразу ж пасля вызвалення г. Полацка ў 1944г. і скончылася ў 1947 годзе.

У 1963 годзе пабудавана на тэрыторыі хлебазавода пякарня прадукцыйнасцю 20 тон хлебабулачных вырабаў за суткі. На гэтай пякарні ў 1964 годзе была арганізавана выпечка абараначных вырабаў.

У сувязі з ростам насельніцтва ў г.г. Полацку і Наваполацку паўстала пытанне аб павелічэнні выпуску хлебабулачных вырабаў. У 1963 годзе пачата будаўніцтва новага хлебазавода №2 у раёне Ноўка. Завод прадукцыйнасцю 50 тон хлебабулачных вырабаў за суткі быў уведзены ў строй 1966 годзе.

На сённяшні дзень прадукцыйнасць завода складае:

20 тон/суткі - хлебабулачных вырабаў

500 кг/суткі - кандытарскіх вырабаў

5000 кг/суткі - экструзійнай прадукцыі

Забеспячэнню гарантаванай якасці прадукцыі завода садзейнічае дзеючая сістэма менеджменту якасці вытворчасці хлебабулачных вырабаў, якія сертыфікавана ў 2007 годзе на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001.

З 2009 года на прадпрыемстве пачалася вытворчасць экструзійных хлябцоў. Дзякуючы новай тэхналогіі вырабляецца прадукт высокай якасці. Хлябцы «Полацкія» - гэта новы, хрумсткі, пажыўны, карысны, які не ўтрымлівае тлушчу і дражджэй прадукт. Асартымент выпускаемых хлябцоў дазваляе кожнаму знайсці свой густ. У 2013 годзе вытворчасць экструзійнай прадукцыі была пашырана палоскай кандытарскай, а ў 2016 годзе палосцы кандытарскай была прысвоена гандлёвая марка "ЛеХрусц’е".

У 2020 годзе Полацкі хлебазавод пачаў вытворчасць вафельных трубачак пад гандлёвай маркай "ЛеХрусц’е".

У 2021 годзе на прадпрыемстве набыта і ўстаноўлена новая чэшская комплексна-механізаваная лінія па вытворчасці булачнай прадукцыі, што значна палепшыла якасць выпускаемых булачных вырабаў.

На філіяле ААТ «Віцебскхлебпрам» Полацкі хлебазавод ёсць сетка фірменнага гандлю, у склад якога ўваходзіць 5 магазінаў "Хлебная крама", 4 перасоўныя кіёскі і кавярня "Полацкі Куток".

У склад Полацкага хлебазавода з 01.04.2018 года ўвайшлі Міёрская вытворчасць (былы Міёрскі хлебазавод) і Верхнядзвінская вытворчасць (былы Верхнядзвінскі хлебазавод).

Але самая вялікая каштоўнасць і гонар прадпрыемства - гэта людзі, адданыя хлебнай справе. За шматгадовую гісторыю на прадпрыемстве змянілася не адно пакаленне спецыялістаў, а стаўленне да справы засталося нязменным: мы працуем дружна і ўкладваем душу ў сваю працу. Дзякуючы прадуманай стратэгіі і дакладнаму кіраванню, мы бесперабойна забяспечваем сваёй хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыяй жыхароў горада Полацка і раёна. Стабільныя і моцныя пазіцыі даюць глебу для новых праектаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Калектыў прадпрыемства пастаянна імкнецца да развіцця вытворчасці, павышэння аб'ёмаў рэалізуемай прадукцыі, пашырэння асартыменту. Прадпрыемства бачыць сваёй мэтай на аснове ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, новага абсталявання, пашырэння сферы гандлю пастаянна ісці ў нагу з прагрэсам і развіццём новых ідэй, тэхналогій і тым самым задавальняць і радаваць сваіх спажыўцоў.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
Copyright © 2010 Rambler's Top100
Создание сайтов в Беларуси